Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе»
У рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы-школе” на базе ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей» супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» правялі азнаямленчую гутарку і прэзентацыю мабільнай выставы «Старонкі гісторыі г.Маладзечна» для студэнтаў УА «Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І.В. Залуцкага», падчас якой распавялі пра гісторыю архіва, працу чытальнай залы, найбольш цікавыя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні. Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі дакументы, па якіх можна прасачыць гісторыю свайго роду (пагаспадарчыя кнігі, спісы выбаршчыкаў).