19 снежня на 75-м годзе жыцця раптоўна памёр Віктар Васільевіч Баландзін
19 снежня на 75-м годзе жыцця раптоўна пайшоў у іншы свет наш калега, выдатны чалавек Віктар Васільевіч Баландзін, які 20 гадоў узначальваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
Увесь прафесійны шлях – гэта прыклад добрасумленнага выканання службовага абавязку, адданасці прафесіі. За гады працы Віктар Васільевіч унёс вялікі ўклад у развіццё архіва. Віктар Васільевіч вызначаўся арганізатарскім талентам, павышаным пачуццём адказнасці і ўзважаным падыходам да вырашэння пастаўленых задач. За найвышэйшую кампетэнтнасць, прафесійнае чуццё, паслядоўнасць і мэтанакіраванасць, сабранасць і самааддачу ён набыў шчырую павагу і заслужаны аўтарытэт у калег. Быў выключна прыстойным чалавекам, асноўны прынцып якога – паважлівае стаўленне да людзей. Яркае жыццё таленавітага чалавека не замінала яму заставацца інтэлігентным, сціплым і чалавечным. Светлая памяць аб ім застанецца ў сэрцах усіх, хто ведаў яго.
Развітанне адбудзецца 21 снежня ў 11.00 гадзін па адрасе Дзяржынскі раён, в. Станькава.