БелНДІДАС 15 снежня 2022 г. правёў паседжанне тэхнічнага камітэта
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы як арганізацыя, якая вядзе сакратарыят тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», 15 снежня 2022 г. правёў пасяджэнне тэхнічнага камітэта, прымеркаванага да 30-годдзя з дня стварэння Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне прайшло ў завочным фармаце з выкарыстаннем тэхналогіі відэаканферэнцсувязі.
Адным з асноўных пытанняў, вынесеных на парадак дня, з’явілася абмеркаванне задач па актуалізацыі дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ 2059-2013 «Справаводства і архіўная справа. Тэрміны і азначэнні» (далей – СТБ 2059-2013). У сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка № 163-З «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь»», адбыліся значныя змены ў паняційным апарате, які прымяняецца ў Законе (у новай рэдакцыі выкладзены артыкул 2 Закона «Асноўныя, тэрміны, якія прымяняюцца ў гэтым Законе, і іх вызначэнні»).
Актыўнае ўжыванне ў сферу архіўнай справы і справаводства сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, змяненне заканадаўства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у іншых сферах дзейнасці таксама патрабуюць распрацоўкі і стандартызацыі шэрага новых тэрмінаў, змен у ўжо існуючых у стандарце.
Удзельнікам пасяджэння было рэкамендавана ўнесці прапановы па актуалізацыі СТБ 2059-2013, а таксама на перспектыву і па актуалізацыі дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь СТБ 6.38-2016 «Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў».