Віртуальная выстава «Сяброўскі шарж»
Да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва размешчана віртуальная выстава «Сяброўскі шарж».
Шарж – погляд мастака на знешнасць чалавека, яе характэрныя асаблівасці, партрэт у гумарыстычнай форме. У адрозненне ад карыкатуры шарж не высмейвае недахопы, ён лагодны і выклікае ўсмешку. У шаржах на пісьменнікаў мастакі завастраюць рысы знешнасці, асобы і творчасці.
Прапануем вашай увазе калекцыю шаржаў на беларускіх пісьменнікаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
