Аб правядзенні ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» урока памяці «Звычайны генацыд» з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна»

У рамках рэалізацыі Закона «Аб генацыдзе беларускага народа», падпісанага Прэзідэнтам Беларусі А.Г.Лукашэнка 5 студзеня 2022 г. і акцыі «Архівы-школе», супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» 15 снежня 2022 года правялі ўрок памяці «Звычайны генацыд», для вучняў 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна».

Архівіст Елісеева Ірына Мікалаеўна і настаўнік гісторыі Воліна Наталля Андрэеўна пазнаёмілі дзяцей з архіўнымі дакументамі, якія адчыняюць падрабязнасці страшнай трагедыі – генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай Вайны.

Навучэнцы прачыталі ўспаміны сведак, пратаколы апытання сведак, акты ўрону і другія матэрыялы «Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх хаўруснікаў», учыненых імі на тэрыторыі Жлобінскага і Стрэшынскага раёнаў.

Генацыд супраць мірнага насельніцтва – такое забываць нельга. У Год гістарычнай памяці мы павінны данесці праўду да кожнага дзіцяці, каб яны памяталі аб тых падзеях і нявінных ахвярах.