Удзел супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў анлайн-семінары «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі»

15 снежня 2022 года адбыўся навучальны анлайн-семінар «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі»/ Яго арганізатарам выступіў Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных архіўных устаноў, сярод якіх былі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Семінар быў прысвечаны актуальным зменам і дапаўненням у нарматыўна-прававых актах і метадычных дакументах у галіне электроннага дакументаабароту. Былі разгледжаны пытанні, якія тычацца захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, арганізацыі электроннага дакументазвароту, парадку ўключэння электронных дакументаў у наменклатуру спраў арганізацыі, пасведчання і прымянення электронных копій дакументаў на папяровым носьбіце, асаблівасці фарміравання электронных спраў і складання вопісаў, пытанне забеспячэння захаванасці і цэласнасці электронных дакументаў у архіве. Таксама падчас семінара абмяркоўвалася тэма арганізацыі працы з персанальнымі дадзенымі ў інфармацыйнай прасторы.