У БелНДІДАС выйшаў з друку 23-і выпуск перыядычнага выдання «Беларускі археаграфічны штогоднік»

У штогодніку змешчаны артыкулы па шырокім коле праблем археаграфіі, архівазнаўства (А.Я.Рыбакоў, М.Ф.Шумейка, Л.Ч.Дрожжа, А.К.Кот, А.С.Іванова, Ю.Ю.Юмашова, І. В.Лютарэвіч), гістарыяграфіі (С.Я.Купрыянаў), крыніцазнаўства (В.Л.Насевіч), гісторыі дзяржаўных і канфесійных устаноў (А.Я.Рыбакоў, З.У.Антановіч), населеных пунктаў Беларусі (У.У. Азаронак).

Апублікаваны матэрыялы круглага стала “Архівы і школа: захаванне мінулага для будучыні”. Публікуюцца дакументы па гісторыі архіўных і канфесійных устаноў, краязнаўства Беларусі ХІХ—ХХ стст. (М.Ф.Шумейка, В.С.Пазнякоў).

Выданне прызначана для археографаў, архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.