Рэчыцкія архівісты прымалі ўдзел у стварэнні кутка баявой славы і правялі мерапрыемства ў межах акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Яслі-сад № 3 г. Рэчыцы»

Па просьбе калектыва дзіцячага сада Занальны дзяржаўны архіў падрыхтаваў для кутка баявой славы копіі дакументаў (узнагародных, фатаграфій, пісем) з фондаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі ў Рэчыцы – Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Валенціка, Дзмітрыя Банадыка, Валянціны Луцэнка, Івана Палякова, Фёдара і Ліліі Удавенка.

6 снежня ў час сустрэчы з выхаванцамі з старэйшых груп дзіцячага сада архівісты правялі для іх невялікі ўрок мужнасці – расказалі самае асноўнае пра ветэранаў і азнаёмілі дзяцей з іх дакументамі.