Удзел вядучага архівіста Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.І. Траццяк у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій» у Мінску
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.І.Траццяк выступіла з дакладам на V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій» у Мінску.
Мерапрыемства, праведзенае ў сценах Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І.С.Лупіновіча НАН Беларусі, было прысвечана ролі і месцу бібліятэк у сістэме інфармацыйных і сацыяльных камунікацый краіны.
Даклад «100-гадовая гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў аўдыёвізуальных дакументах БДАКФФД», які А.І.Траццяк прадставіла аўдыторыі, быў прысвечаны юбілею галоўнай бібліятэкі краіны і яго ролі ў жыцці рэспублікі. Аўдыёвізуальныя дакументы з фондаў архіва, нібы чароўны калейдаскоп віртуальнай экскурсіі, праілюстравалі гісторыю гэтага важнага грамадскага інстытута краіны з моманту заснавання да гэтага часу. Асаблівую цікавасць супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія прысутнічалі на канферэнцыі, зацікавілі фотадакументы пачатку 30-х, а таксама 40-50-х гадоў ХХ стагоддзя. Гэта зацікаўленасць можа стаць асновай для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і партнёрства паміж дзвюма ўстановамі.