30 лістапада 2022 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча кіраўніцтва архіва з членамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў»

30 лістапада 2022 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча кіраўніцтва архіва з членамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў» на чале са Старшынёй Савета, капітанам 2-га рангу Халадзіліным Валерыем Іванавічам. Сярод гасцей прысутнічалі савецкі і расійскі афіцэр ваенна-марскога флоту, падводнік і гідраўт, камандзір 10-га атрада акванаўтаў вайсковай часці № 45707 Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, контр-адмірал, Герой Расійскай Федэрацыі Дронаў Уладзімір Мікалаевіч; камандзір падводнай лодкі, капітан I рангу Варашнін Уладзімір Мікалаевіч; камандзір падводнай лодкі, капітан I рангу Ганчарык Аляксандр Аляксандравіч і іншыя ветэраны марскога флота.

Перад гасцямі выступіў дырэктар архіва Дземянюк А.К., які расказаў аб асноўных напрамках у рабоце архіва, аб публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Вялікую цікавасць у ветэранаў марскога флота выклікаў праект «Без тэрміна даўнасці. Беларусь» аб фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік дырэктара архіва Кушнова А.У. правяла аглядную экскурсію аб архіве, расказала аб гісторыі архіва, аб сістэме архіўных устаноў у Рэспубліцы Беларусь, аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве і адказала на пытанні гасцей, якія датычацца парадку зваротаў у архіў, работы ў чытальнай зале, за пошукам якой інфармацыі можна звярнуцца у архіў і інш.

Таксама госці наведалі архівасховішчы, дзе загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.У. і загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Старасценка М.А. падрыхтавалі цікавую падборку дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, аб партызанскім руху, а таксама аб развіцці рачнога флота ў Беларусі і інш.