Аб правядзенні прэзентацыі кнігі з серыі «Без тэрміну даўнасці» у Лагойску

29 лістапада 2022 г. у выставачнай зале Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Еўстафія Тышкевічаў адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мінская вобласць».

Прадстаўленыя ў кнізе дакументы і матэрыялы расказваюць аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых, здзейсненых у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці ў яе сучасных межах. Аснову зборніка склалі дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), акрамя таго, у яго ўвайшлі дакументы Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва КДБ Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнага архіва ЗША, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Усяго ў зборнік уключана 395 дакументаў. Ва ілюстрацыйным блоку прадстаўлены фотадакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

У прэзентацыі зборніка прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч, намеснік пракурора Мінскай вобласці М.М.Шастапалаў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў, намеснік старшыні Лагойскага раённага выканаўчага камітэта А.І.Раемская, загадчык цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.М.Літвін, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, кіраўнік навукова-асветных і грамадскіх праграм фонда «Гістарычная памяць» Н.У.Селюкіна, прадстаўнікі ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, грамадскіх аб’яднанняў Лагойскага раёна, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных устаноў Лагойскага раёна, краязнаўцы.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя банернай выстаўкі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай НАРБ сумесна з БДАКФФД.