Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» наведаў ДУА «Сярэдняя школа № 108 г. Мінска»
30 лістапада 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 108 г.Мінска» адбылася дыялогавая пляцоўка «Палонная гісторыя. Шталаг 352».
Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы 8-9 класаў. У рамках мерапрыемства школьнікам была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі, падрыхтаваная на аснове дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крысціна Бабровіч азнаёміла дзяцей з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць пра жорсткія і бесчалавечныя злачынствы нацыстаў у дачыненні да савецкіх грамадзян.