Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў банэрную выставу ва установе «Мінскметрабуд»

30 лістапада ва установе «Мінскметрабуд» прайшла вялікая дыялогавая пляцоўка «Генацыд. Успомніць усё. Успомніць кожнага», прысвечаная актуальным пытанням абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаваннем генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мадэратарам выступіла старшыня Партызанскай раённай арганізацыі «Белая Русь» Валянціна Даўгалёва.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945». Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў дзяржархіва Таццяна Анпілогава расказала аб прадстаўленых на выставе дакументах, якія сведчаць аб бесчалавечных злачынствах нацыстаў і іх памагатых, учыненых у адносінах да мірнага насельніцтва, якое зведала ўсе нягоды і жахі акупацыйнага рэжыму.