У БелНДІДАД 15 снежня 2022 года пройдзе семінар па тэме: «СКЛАДАННЕ І АФАРМЛЕННЕ НАМЕНКЛАТУР СПРАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ, ПРЫМЕРНЫХ І ТЫПАВЫХ НАМЕНКЛАТУР СПРАЎ»

ПАВАЖАНЫЯ КІРАЎНІКІ!

27 кастрычніка 2022 г. уступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве”, іншыя нарматыўныя прававыя акты ў сферы архіўнай справы і справаводства.

Адным з ключавых дакументаў, які вызначае пісьменную пастаноўку справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў у арганізацыі, з’яўляецца наменклатура спраў. У мэтах аказання дапамогі ў складанні наменклатур спраў у арганізацыях, навучання іх методыцы дадзенай работы, растлумачэнні і ўдакладненні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і метадычных дакументаў Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць аднадзённы семінар па тэме:

СКЛАДАННЕ І АФАРМЛЕННЕ НАМЕНКАЛАТ СПРАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ, ПРЫМЕРНЫХ І ТИПОВЫХ НАМЕНКАЛАТ СПРАЎ

Дата правядзення семінара – 15 снежня 2022 г.

Час правядзення семінара – 9:30 – 14:00.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя асноўныя пытанні:

– патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь да складання наменклатур спраў арганізацый;

– нарматыўна-метадычная і інфармацыйная аснова складання наменклатур спраў;

– прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў;

– правядзенне падрыхтоўчай работы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі;

– парадак складання, узгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі;

– схемы (прынцыпы) пабудовы наменклатуры спраў арганізацыі;

– складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў;

– асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў электронных дакументаў;

– правілы прысваення індэксаў спраў;

– прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў;

– новая рэдакцыя Пераліку тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання;

– пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання; – асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў дакументаў розных сістэм кіравання (менеджмента). Адзнака “ЭПК”. Пераходзячыя справы;

– вызначэнне тэрмінаў захоўвання спраў з копіямі дакументаў. Афармленне выніковага запісу аб катэгорыях і колькасці заведзеных спраў.

Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІДАД Рыбакоў А.Я., лектары Шумская А.У., Дзярновіч А.П., якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.

Час правядзення: 9.30 – 14.00.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Жадаючым прыняць удзел у семінары да 14 снежня 2022 г. павінны падаць заяўкі па электроннай пошце ці тэлефоне для атрымання аплаты рахунку-фактуры.

Тэлефон 363-02-05 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня), электронная пошта literatura@belniidad.by

Слухачам семінара прапануюцца метадычныя дапаможнікі, “Метадычныя рэкамендацыі па складанні і прымяненні наменклатур спраў арганізацый тыпавых і прыкладных наменклатур спраў” коштам 13 рублёў 80 капеек (2020 г. выдання) і “Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях” коштам 12 (2022 г выдання).

Кошт удзелу ў семінары 74 рублі 58 капеек без ПДВ (падстава – падпункт 1.1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.), з улікам метадычнай дапамогі 100 руб. 60 кап. Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30 у пакоі №15 (на падставе плацежнага даручэння).

Нашы рэквізіты: р/с BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактным тэлефоне.