Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай Каляднай акцыі «Каробачка адвагі»
Дырэктар дзяржархіва Мінскай вобласці Юлія Рамашка і супрацоўнікі архіва Таццяна Слуцкая і Вольга Пінтусава сумесна з Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыяй РГА «Белая Русь» прынялі ўдзел у раённай дабрачыннай Каляднай акцыі «Каробачка адвагі».
Архіў папоўніў «Каробку Адвагі» цацкамі для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах. За кожную непрыемную або балючую працэдуру дзіця атрымлівае ўзнагароду — магчымасць абраць з гэтай маляўнічай скрынкі любую цацку, якая спадабалася.