Сустрэча работнікаў Нацыянальнага архіва са Старшынёй Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»

24.11.2022 у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са Старшынёй Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (БСЖ) Жарыкавай Ірынай Мікалаеўнай.

З прывітальным словам выступіў дырэктар архіва А.К.Дзямянюк, які абазначыў важную ролю жанчын у дзяржаўным кіраванні, палітычным, грамадскім жыцці нашай краіны. А.К.Дзямянюк адзначыў, што сучасныя жанчыны спалучаюць сямейныя абавязкі – выхаванне і клопат аб дзецях, родных і блізкіх – з прафесійным ростам, кар’ерай. Жанчыны ў асноўным заняты ў сацыяльнай сферы, адукацыі, ахове здароўя, у архіўнай галіне жанчыны складаюць 80% працуючых.

І.М.Жарыкава расказала пра дзейнасць Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска БСЖ, пра акцыі дабрачыннасці, у якіх бяруць удзел жанчыны раёна. Яна адзначыла, галоўнае ў дзейнасці грамадскай арганізацыі – усё неабходна рабіць з душой і любоўю, бо ёсць людзі безнадзейна хворыя, адзінокія і ім неабходны клопат і ўвага. Ірына Мікалаеўна таксама адказала на пытанні работнікаў архіва.

І.М.Жарыкава таксама азнаёмілася з працай архіва, наведала чытальную залу і адно з архівасховішчаў. Яна адзначыла, што ўдзел жанчын Нацыянальнага архіва ў пярвічнай арганізацыі БСЖ прынясе неацэнны ўклад у папулярызацыю гісторыі нашай краіны.