24 лістапада 2022 г. супрацоўнікі установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прынялі ўдзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»

24 лістапада 2022 г. супрацоўнікі установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прынялі ўдзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край». Загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.М. Бондарава выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам «Генацыд беларускага народа: дакументальныя сведчанні». Галоўны захавальнік фондаў К.Р. Карпекін прыняў удзел у працы секцыі «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.» і выступіў з дакладам «Маёнткі і фальваркі Лёзненскай воласці ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.». У працы секцыі «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 г. да сучаснасці» удзельнічалі вядучыя архівісты С.М.Мясаедава (тэма даклада – «…у Віцебску маюцца багатыя культурныя каштоўнасці»: да пытання забеспячэння захаванасці бібліятэкі Віцебскай духоўнай семінарыі ў першыя паслярэвалюцыйныя гады»), К.В. Богуш (тэма даклада – «Ванцееў Уладзімір Іванавіч: успаміны пра вайну») і М.К. Алефірэнка (тэма даклада – «Небяспечныя знаходкі: склады боепрыпасаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 1944 – 1950 гг.)». Вядучы архівіст А.Н. Юпатаў прадаставіў стэндавы даклад «Аднаўленне бібліятэчнай сістэмы ў Віцебскай вобласці ў 1944 – 1946 гг.».