Наведванне выставы ў рамках акцыі “Архівы – школе”

15 лістапада 2022 года навучэнцы філіяла ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж” наведалі выставу “Захавальнікі гісторыі” ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку”.

Дырэктар архіва А.С.Забелінская расказала аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках дзейнасці, складзе і храналогіі дакументаў, якія захоўваюцца.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, дзе навучэнцы даведаліся, як захоўваюцца дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.