У рамках дня інфармавання 16 лістапада 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працаўнікоў архіва
У рамках дня інфармавання 16 лістапада 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход працаўнікоў архіва.
У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў краіне і за мяжой за перыяд з 29 кастрычніка па 4 лістапада 2022 года.
Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у нечарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Мерапрыемства праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі, дзе бакі змаглі абмеркаваць перспектыўную рэакцыю на сітуацыю ў раёне армяна-азербайджанскай мяжы.
Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў, што Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў краіны. Узнагароды ўручаны работнікам аграпрамысловага комплексу, культуры, мастацтва, а таксама прадстаўнікам айчыннай прамысловасці.
Раман Аляксандравіч падкрэсліў, што ўручаныя ўзнагароды – гэта прызнанне заслуг на дзяржаўным узроўні. “Думаю, гэта толькі надасць вам сіл у дасягненні новых прафесійных вышынь, на якім участку кожны з вас ні працаваў бы”, – дадаў прэм’ер-міністр.
Вялікая ўвага ў сваім дакладзе Сушчэвіч А.М. удзяліў прапанаваным зменам у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што 2 лістапада на Прававым форуме Беларусі завяршылася шырокае грамадскае абмеркаванне праектаў двух найважнейшых законаў нашай краіны – “Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь” і “Аб Усебеларускім народным сходзе”.
Падчас мерапрыемстваў дырэктар архіва даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.