16 лістапада 2022 года спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» наведалі ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава.
16 лістапада 2022 года спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» наведалі ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава.
Экспазіцыя музея ахоплівае падзеі ўсяго перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў Аршанскім рэгіёне, а заслонаўская сюжэтная лінія ўплятаецца ў агульную тэматыку.
У аснове ідэйнага пасылу – сіла патрыятызму савецкага народа, імкненне атрымаць перамогу над захопнікамі.
Экспазіцыя дзеліцца на некалькі тэматычных блокаў. Сярод самых драматычных момантаў – мяжа мірнага жыцця і першых гадзін уварвання ворага, захопу горада, устанаўленне акупацыйнага перыяду, Аршанскае гета, пакаранне смерцю падпольшчыкаў, смяротнае раненне камбрыга.
Важна не забываць тое, што было!