Сустрэча працоўнага калектыва Нацыянальнага архіва з начальнікам упраўлення інфармацыі – намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
15 лістапада 2022 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з начальнікам упраўлення інфармацыі – намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнікам Ціцкім Аляксеем Генадзевічам.
Ціцкі А.Г. выступіў перад калектывам архіва з дакладам «Ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце, выклікі і пагрозы для Беларусі».
У сваім выступленні Аляксей Генадзевіч падкрэсліў неабходнасць фарміравання інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці, заклікаў чэрпаць інфармацыю з афіцыйных крыніц і не паддавацца на правакацыі фэйкавых паведамленняў.
Ціцкі А.Г. адказваў на пытанні працаўнікоў архіва.
Падводзячы вынікі сустрэчы Ціцкі А.Г. запэўніў работнікаў архіва, што сілавымі ведамствамі краіны прымаюцца ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі нашай дзяржавы.