4 лістапада 2022 г. у рамках акцыі “Архівы-школе” і мерапрыемстваў прымеркаваных да Года гістарычнай памяці ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 11 класа сярэдняй школы г. Мінска № 40

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго структурай, напрамкамі дзейнасці, відамі дакументаў і магчымасцямі пошуку дакументаў. Даведаліся, што Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі захоўвае дакументы па гісторыі развіцця навукі, тэхнікі, архітэктуры Беларусі.

Пад час экскурсіі ў аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў навучэнцы пазнаёміліся з праектнай, канструктарскай, навукова-даследчай, тэхналагічнай і патэнтнай дакументацыяй.

На шматлікія пытанні, якія паступілі ад экскурсантаў, звязаных з чарцёжнай дакументацыяй адказала загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў к.г.н. Л.І. Масейчук.

Таксама школьнікі наведалі архівасховішча, дзе ім расказалі пра асаблівасці тэмпературнага і вільготнага рэжымаў захоўвання дакументаў.