Аб наведванні навучэнцамі 5-9 класаў ДУА «Дземідавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў

3 лістапада 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі БДАКФФД наведалі навучэнцы 5-9 класаў ДУА «Дземідавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа».

Для гасцей была праведзена экскурсія па архіве. У ходзе расказу экскурсавода школьнікі пазнаёміліся з унікальнымі аўдыёвізуальнымі дакументамі з фондаў архіва, рэстаўрацыйна-прафілактычнымі мерапрыемствамі па забеспячэнні іх захаванасці, магчымасцямі навукова-даведачнага апарата БДАКФФД. Адмысловую зацікаўленасць госцяў выклікаў аповяд аб аблічбоўцы архіўных дакументаў пры дапамозе сучаснага сканавальнага абсталявання. Самым цікавым момантам аказалася дэманстрацыя працы ўласнаручна сабранага загадчыкам аддзела аблічбоўвання дакументаў А.С.Цюхаем кінаапарата. Пасля экскурсіі гасцей запрасілі ў кіназалу архіва на прагляд кінафільма «Адплата», прысвечанага суду ў г. Баранавічы над калабарацыяністамі ў 1946 годзе.

Многія пытанні падчас экскурсіі былі звязаны з прафесіяй архівіста. Рабят цікавіла, якія прафесіі неабходныя ў архіве. Падрабязны пералік спецыяльнасцяў: архівісты, справаводы, гісторыкі, гукарэжысёры, дызайнеры – здзівіў удзельнікаў экскурсіі, але разам з тым даў падставу для разважанняў наконт будучай працоўнай спецыяльнасці.

 

1. Падчас экскурсіі. Дэманстрацыя дакументаў у чытальнай зале.
(3 лістапада 2022 г., БДАКФФД)
2. Школьнікі за праглядам фотаальбомаў у чытальнай зале
(3 лістапада 2022 г., БДАКФФД)
3. У лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў
(3 лістапада 2022 г., БДАКФФД)
4. Загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў А.С.Цюхай тлумачыць прынцып працы кінаапарата
(3 лістапада 2022 г., БДАКФФД)