Віртуальная выстава да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу (АПК) Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК Рэспублікі Беларусь (20 лістапада) установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў «Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага і Хойніцкага раёнаў у першыя гады пасля вызвалення ад нацызму».

Экспазіцыю выставы складаюць дакументы фондаў выканкамаў Саветаў дэпутатаў і калгасаў, а таксама фатаграфіі з гісторыка-архіўных летапісаў і газет Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага і Хойніцкага раёнаў. Выстава падрыхтавана з мэтай вывучэння гісторыі пасляваеннага адраджэння народнай гаспадаркі Беларусі.

Перайсці да фотавыставы