У БелНДІДАС 16 лістапада 2022 года адбудецца аднадзённы семінар па тэме: «Новыя патрабаванні да справаводства і архіўнай справы»
На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя асноўныя пытанні:
1. Заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь.
Змяненні ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. «Аб архіўнай справе і справаводстве». Новае ў паняційным апараце. Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за парушэнні заканадаўства аб архіўнай справе і справаводстве.
2. Змяненні ў Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях (пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2022 г. № 113):
– правілы афармлення дакументаў (афармленне рэквізітаў дакументаў, стварэнне і ўлік бланкаў дакументаў; патрабаванні да тэкстаў дакументаў; асаблівасці падрыхтоўкі і афармлення загадаў, распараджэнняў, пратаколаў, дакладных запісак, даведак, пісем).
– правілы стварэння і засведчання копій дакументаў;
– парадак рэгістрацыі дакументаў;
– састаўленне наменклатуры спраў.
3. Захоўванне дакументаў у арганізацыі: адбор дакументаў для захоўвання і знішчэння.
3.1. Новая рэдакцыя Пераліку тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання (пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2022 г. № 115).
3.2. Новае ў Правілах работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. №118);
– парадак стварэння архіва арганізацыі, распрацоўка Палажэння аб архіве, службовых інструкцыях, іншых лакальных прававых актах; арганізацыя работы архіва;
– новае ў правілах правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;
– падрыхтоўка спраў да перадачы на захоўванне ў архіў арганізацыі; састаўленне і афармленне вопісаў спраў пры перадачы дакументаў у архіў арганізацыі; састаўленне зводных вопісаў спраў у архіве арганізацыі;
– знішчэнне дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання.
4. Работа з электроннымі дакументамі ў арганізацыях.
Змяненні ў Інструкцыі аб парадку работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях (пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2022 г. № 117).
Змяненні ў Правілах работы архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый з дакументамі ў электронным выглядзе (пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2022 г. №116).
Семінар праводзяць: дырэктар БелНДІДАС Рыбакоў А.Я., лектары: Шумская А.В., Дзярновіч К.П. – Аўтары нарматыўных актаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.
Семінар адбудзецца 16 лістапада 2022 г. з 9.30 да 16.10 па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала. Рэгістрацыя слухачоў праводзіцца (на аснове плацежнага даручэння) з 9.00 да 9.30 у пакоі № 15.
Жадаючым прыняць удзел у семінары для атрымання рахунку-фактуры неабходна накіраваць заяўку на электронную пошту literatura@belniidad.by або звяртацца па тэлефону 363-02-05 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00) да 16 лістапада 2022 г. Удзел у семінары неабходна пацвердзіць па тэлефоне 363-02-05.
Кошт семінара 98 руб. 54 кап. без ПДВ (аснова – падпункт 1.1.2 пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Нашы рэквізіты: р/c BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
Слухачам семінара выдаецца сертыфікат устаноўленага ўзору.
Дырэктар БелНДІДАС А.Я. Рыбакоў