1 лістапада 2022 г. у межах акцыі “Архівы – школе” ўстанову “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці” наведалі вучні Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска імя В.Ф. Маргелава”

1 лістапада 2022 г. у межах акцыі “Архівы – школе” ўстанову “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці” наведалі вучні Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска імя В.Ф. Маргелава”. Для школьнікаў была праведзена абзорная экскурсія, пад час якой яны наведалі адно з архівасховішчаў, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. Пасля гэтага супрацоўнікі архіва расказалі вучням пра стварэнне лічбавых копій дакументаў, працу са спецыялізаваным сканерам, асноўныя віды рэстаўрацыйных работ.