Знаёмства з геральдыкай роднага краю (Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне)
31 кастрычніка 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі вучні сярэдняй школы № 9 г. Кобрына.
Супрацоўнікі дзяржархіва пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама з гербамі гарадоў зоны абслугоўвання дзяржархіва: Кобрына, Пружаны, Бярозы і Белаазёрска, звесткі аб якіх былі ўказаны ў прадстаўленых рашэннях мясцовых органаў улады.
Таксама для вучняў была праведзена экскурсія па архівасховішчы, падчас якой дзецям расказалі пра асноўныя напрамкі работы архіва.