31 кастрычніка 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і года Гістарычнай памяці была праведзена тэматычная экскурсія «Знаёмства з Нацыянальным архівам» для навучэнцаў 5-6 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 90 г. Мінска»

У рамках сустрэчы заг. аддзелам М.А.Старасценка распавяла аб гісторыі Нацыянальнага архіва, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы чытальнай залы, а таксама пазнаёміла з унікальнымі дакументальнымі матэрыяламі аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва акупаванай Беларусі, генацыдзе беларускага народа, аб жахлівых фактах расправы над мірным насельніцтвам у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра побыт у партызанскіх атрадах.

Для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў чытальную залу архіва, дзе яны змаглі ўбачыць працу карыстальнікаў з апаратамі для чытання мікрафіш і мікрафільмаў, а таксама ў сховішча, дзе распавялі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.

Пакідаючы архіў, школьнікі падзякавалі за пазнавальную экскурсію, а таксама адзначылі, што раскажуць пра ўбачанае, сваім бацькам і сябрам, а хтосьці, магчыма, будзе працаваць архівістам.