25 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мітынгу

25 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным памяці ахвяр фашызму, які адбыўся ля помніка камсамольцам і моладзі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Завяршыўся мітынг урачыстым адкрыццём інфармацыйнай таблічкі з QR-кодам, створанай у рамках міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка». Цяпер даведацца пра гісторыю памятнага месца можна дзякуючы смартфону – дастаткова адсканаваць код.

 

1. Адкрыццё мітынгу.
2. Адкрыццё мітынгу.
3. Удзельнікі мітынгу – навучэнцы Чыгуначнага раёна г.Віцебска
4. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці на мітынгу, які адбыўся ля помніка камсамольцам і моладзі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
5. На мітынгу быў разгорнуты сцяг Рэспублікі Беларусь