Аб перадачы дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці копіі асабістай справы А.Я. Макаёнка Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім. У. І. Леніна

25 кастрычніка 2022 года ў дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшла сустрэча з супрацоўнікамі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.I. Леніна.

Дадзеная сустрэча была прымеркавана да юбілейнай даты з дня адкрыцця мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь – Андрэя Ягоравіча Макаёнка ў бібліятэкі ім. У. І. Леніна. У 2023 годзе мемарыяльнага залы споўніцца 5 гадоў.

Супрацоўнікі аддзела краязнаўства Харлан Аліна Уладзіміраўна і Серыкава Ніна Васільеўна азнаёміліся з асабістай справай народнага пісьменніка і падзяліліся сваімі ўражаннямі.

У сваю чаргу дзяржаўны архіў перадаў асабістую справу А.Я. Макаёнка для сканавання і ўключэння ў экспазіцыю ў мемарыяльнай зале Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі ім. У. І. Леніна.