12 кастрычніка 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» у рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход працаўнікоў архіва

12 кастрычніка 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГв) у рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход працаўнікоў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ГАГв Сушчэвіч А. М. давёў да ведама калектыву актуальную інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў нашай краіне і за мяжой. Андрэй Мікалаевіч растлумачыў калектыву важнасць прыняцця ў Беларусі дырэктывы № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”, падпісанай 6 кастрычніка 2022 г. У тым ліку, адзначыў, што згодна з гэтай дырэктывай з 6 кастрычніка 2022 г. у краіне забараняецца павышэнне цэн, акрамя выпадкаў, вызначаных аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам разам з МАРГ і іншымі міністэрствамі. Дзяржорганам даручана прыняць усе меры па стрымліванні цэн, зніжэнні сабекошту, насычэнні ўнутранага рынку і недапушчэнні неабгрунтаванага спынення работы магазінаў. Ствараецца спецыяльная рабочая група, у якую ўвайшлі старшыні абедзвюх палат парламента, КДК, Белстата і Федэрацыі прафсаюзаў. Ёй трэба ў дзесяцідзённы тэрмін распрацаваць і накіраваць у Саўмін прапановы па паляпшэнні цэнавага рэгулявання, а Саўмін да 20 кастрычніка 2022 года павінен новае рэгуляванне ўвесці.

Таксама Сушчэвіч А.М. праінфармаваў калектыў аб тым, што 3 кастрычніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб назначэнні памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Гомельскай вобласці Бартоша Сяргея Іванавіча. Да прызначэння Сяргей Іванавіч узначальваў Бярозаўскі райвыканкам Брэсцкай вобласці.
Найбольшая ўвага калектыва Сушчэвіч А.М. засяродзіў на міжнароднай абстаноўцы і бяспецы краіны. Андрэй Мікалаевіч указаў прысутным, што на гэтым тыдні Прэзідэнт краіны правёў дзве нарады стратэгічнага характару: з сілавікамі і эканамічным блокам. Супрацоўнікі з вялікай увагай праслухалі выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р., які дакладна абмаляваў сітуацыю, якая склалася вакол краіны і даў дакладныя ўстаноўкі грамадзянскай супольнасці на бліжэйшую будучыню.

Таксама дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. заклікаў калектыў архіва прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Дапамажы дзецям Данбаса пайсці ў школу”, якая накіравана на аказанне дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў дзецям вярнуцца да мірнага жыцця, пайсці вучыцца, заняцца творчасцю.