11 кастрычніка 2022 года ў Год гістарычнай памяці, 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і ў рамках акцыі “Архівы – школе” ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры” наведалі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”

11 кастрычніка 2022 года ў Год гістарычнай памяці, 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» наведалі навучэнцы 10 «А» ВПІ класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» разам з класным кіраўніком, настаўнікам матэматыкі – Іваненка Ларысай Анатольеўнай і начальнікам Мазырскага МАПІ – Грамадскай Людмілай Валянцінаўнай.

У чытальнай зале архіва загадчыкам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў – Аленай Валянцінаўнай Дамашкевіч з навучэнцамі быў праведзены тэматычны ўрок “Страшная праўда…” (халакост у дакументах архіва перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.).

Для навучэнцаў была арганізавана экскурсія “Архіўная скарбніца” (аглядная, па сховішчах архіва). Архівіст 1-й кв.катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў – Ропат Ганна Васільеўна азнаёміла рабят з дзейнасцю архіва, умовамі захоўвання дакументаў, складам архіўных фондаў.

Увазе гасцей былі прадстаўлены дзеючыя выстаўкі: “Шлях даўжынёю ў стагоддзе” (да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі) і “У прапахлых порахам радках…” (лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны).