Аб правядзенні ўрока для навучэнцаў установы адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй» у рамках правядзення акцыі «Архівы – школе»

Даўно скончылася Вялікая Айчынная вайна, адноўлены з руін гарады і сёлы, зраўнаваліся з зямлёй, зараслі лясамі акопы, траншэі і варонкі ад бомбаў і снарадаў. Але і праз шмат гадоў не гояцца душэўныя раны тых, хто страціў у вайну сваіх родных і блізкіх. У Глыбоцкім раёне на франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула 1381 чалавек, 899 жыхароў раёна было сагнана ў фашысцкае рабства, з іх толькі 555 чалавек вярнулася на радзіму.

Аб гэтым 12 кастрычніка 2022 г. распавядала загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т. М. Аўласава навучэнцам ўстановы адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй», якія наведалі архіў. У чытальнай зале архіва для юнакоў і дзяўчат праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне».