Урок на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна»

5 кастрычніка 2022 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» наведалі навучэнцы 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т. М. Аўласава правяла аглядную экскурсію па архіве, падчас якой расказала аб асноўных напрамках работы архіўнай установы, складзе фондаў, умовах захоўвання дакументаў. У чытальнай зале архіва для вучняў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна».