5 кастрычніка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры” наведалі навучэнцы ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”

 
5 кастрычніка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры” наведалі навучэнцы 10 “В” ВПІ класа ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” ў колькасці 14 чалавек разам з класным кіраўніком, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры – Тарасавай Людмілай Васільеўнай і начальнікам аддзела прымусовага выканання Калінкавіцкага раёна – Худзяковым Андрэем Іванавічам. Для навучэнцаў была арганізавана аглядная экскурсія па сховішчах архіва. Дзеці азнаёміліся з дзейнасцю архіва, умовамі захоўвання дакументаў, складам архіўных фондаў.

У чытальнай зале архіва загадчыкам аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў – Аленай Валянцінаўнай Дамашкевіч з навучэнцамі быў праведзены тэматычны ўрок “Генеалогія ў дакументах архіва”. Увазе гасцей былі прадстаўлены дзеючыя выстаўкі: “Шлях даўжынёю ў стагоддзе”, прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Беларусі і “У прапахлых порахам радках…” (лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны).