Віншаванне са 100-годдзем архіўнай службы Беларусі і Днём архівіста дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураша

Паважаныя калегі!

Сёння наша прафесійнае свята адзначаецца разам з яшчэ адной знамянальнай датай – 100-годдзем архіўнай службы Беларусі.

Безумоўна, узрост беларускіх архіваў налічвае не адну сотню гадоў, але роўна стагоддзе таму ў 1922 годзе было прынята важнае рашэнне аб цэнтралізацыі архіўнай справы ў Беларусі. Дадзенае рашэньне было ў поўнай меры лёсавызначальным для архіваў Беларусі. Дзякуючы прынятым мерам дзяржава здолела вырашыць галоўную задачу, якая стаіць перад архівамі – захаваць дакументальную спадчыну, створаную беларускім народам.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь створана стройная і дакладная сістэма дзяржаўных архіўных устаноў, якая складаецца з непасрэдна архіваў, навуковых інстытутаў і тэхнічных лабараторый, якія займаюцца рэстаўрацыяй архіўных дакументаў.

Сёння мы можам дакладна заявіць, што дакументы, якія паступілі ў дзяржаўныя архівы, знаходзяцца там на надзейным захоўванні.

Айчынная архіўная галіна дынамічна развіваецца, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база архіваў, удасканальваецца сістэма нарматыўных прававых актаў, расце кваліфікацыя і прафесіяналізм работнікаў архіўных устаноў.

Адзначаючы 100-гадовы юбілей айчыннай архіўнай галіны, варта памятаць, што галоўны наш капітал – гэта людзі.

Менавіта дзякуючы вашай карпатлівай працы сучасныя беларусы асэнсоўваюць культурную спадчыну народа, фарміруюць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, гістарычнае прызначэнне.

Гэты 2022 год, аб’яўлены Прэзідэнтам краіны Годам гістарычнай памяці, несумненна надаў новы імпульс у развіцці беларускіх архіваў.

Мы можам адзначыць, што ў бягучым годзе значная колькасць людзей, перш за ўсё моладзі, змаглі далучыцца да архіўнай спадчыны, убачыць архіўныя дакументы створаныя сто, дзвесце, трыста гадоў таму, удыхнуць паветра эпох, якія даўно адышлі ад нас.

Устойлівая цікавасць грамадства да архіваў, дакументальнай інфармацыі ўсяляе ў нас аптымізм, дазваляе быць упэўненым, што працы архівістаў, якія як цяпер працуюць, так і ўжо пакінулі працоўную вахту, будуць запатрабаваныя.

Асобна звяртаюся да ветэранаў. Вы былі і застаяцеся для нас своеасаблівым арыенцірам у складаных пытаннях развіцця нашай галіны. Вырашаючы складаныя задачы, мы заўжды звяртаемся да вашага досведу, прытрымліваемся тых правілаў, якія былі створаны вамі ў мінулыя гады. Дзякуй за тую спадчыну, якую вы пакінулі для нас.

З прафесійным святам вас дарагія сябры, са 100-годдзем архіўнай галіны. Шчасця вам, моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых знаходак і дасягненняў у архіўнай справе!

 

З павагай,

Дырэктар Дэпартамента
па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь                                             В.І.Кураш