Сустрэча архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж»

5 кастрычніка 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж». Групу навучэнцаў суправаджала кіраўнік Пятроўская Ганна Віктараўна.

У рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ відэасюжэтаў «Вызваленне г.Гомеля» і спецыяльны рэпартаж з месца раскопак масавага пахавання ў Чэнкаўскім лесе на тэрыторыі Гомельскага раёна.

Акрамя гэтага навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці і дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У заканчэнні для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архивохранилищу, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі працы архіва.