Урачысты сход калектыву Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, прысвечаны 100-годдзю архіўнай службы Беларусі

4 кастрычніка 2022 г. адбыўся ўрачысты сход калектыву Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, прысвечаны 100-годдзю архіўнай службы Беларусі, які прайшоў у Брэсцкай абласной філармоніі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Я.Ф.Стэльмашук і начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў Н.М.Кралько, якія павіншавалі калектыў архіва з юбілейнай датай і надыходзячым Днём архівіста.

Работнікам архіва, якія вызначыліся, былі ўручаны ўзнагароды (Ганаровая грамата Дэпартамента па архівах і справаводству, Ганаровыя граматы і Падзякі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Граматы і падзякі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў).

Таксама з віншавальнай прамовай звярнулася да прысутных дырэктар архіва Г.Г.Карапузава.

Асаблівыя словы падзякі былі сказаны ветэранам архіўнай справы, запрошаным на гэта мерапрыемства, уручаны падарункі.

У ходзе сходу была прадэманстравана відэапрэзентацыя з фатаграфіямі супрацоўнікаў архіва ў розныя гады.

Урачыстае мерапрыемства завяршыў канцэрт.