30 верасня 2022 года дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Патапенка Сяргей Уладзіміравіч і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч

У рамках ажыццяўлення плана мерапрыемстваў па азнаямленні з прафесійнай дзейнасцю працоўных калектываў, супрацоўнікі якіх з’яўляюцца членамі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, 30 верасня 2022 года дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Патапенка Сяргей Уладзіміравіч і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч.

Падчас працоўнай сустрэчы госці азнаёміліся з усімі этапамі тэхналагічных працэсаў па абязпыльванні, дэзынфекцыі, рэстаўрацыі, лічбаванні і мікрафільмаванні архіўных дакументаў і адзначылі высокі узровень умоў працы супрацоўнікаў ЦЛМРД. Пры гэтым была выяўлена непадробленая цікавасць да прац, выкананых лабараторыяй, а таксама да вялікага досведу і адказнасці ўнікальных супрацоўнікаў, якія дораць другое жыццё архіўным дакументам і тым самым робяць свой унёсак у захаванне гераічнай спадчыны і гістарычнай праўды пра шмат якія перыяды жыцця беларускага народа.