28 верасня 2022 г. установу «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А. Сухога разам з намеснікам дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Мішчанка К.С.

Перад гасцямі з прывітальным словам выступіў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. У сваёй уступнай прамове Андрэй Мікалаевіч расказаў аб тым, якую важную ролю адыгрываюць архівы ў захаванні гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

У працяг экскурсіі загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Аляксандравіч З.А. распавяла, што з сябе прадстаўляе архіў, якія ўнікальныя дакументы захоўваюцца ў дзяржаўнай установе. Студэнты вывучылі асноўныя правілы працы карыстальнікаў у чытальнай зале, ключавыя тэрміны і паняцці, а таксама азнаёміліся з пастаянна дзейнай выставай архіва: «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці: гісторыя і сучаснасць».

Экскурсію па архівасховішчы правяла загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Жынёва І.В. У рамках якой азнаёміла з асноўнымі напрамкамі работы архіва, яго фондамі і навукова-даведачным апаратам.