27.09.2022 на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» дырэктарам архіва і загадчыкамі аддзелаў праведзены навучальны семінар для супрацоўнікаў цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўных органаў, бюджэтных арганізацый зоны камплектавання дзяржархіва на тэму «Змяненні ў заканадаўстве аб архіўнай справе і справаводстве»
27.09.2022 на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» дырэктарам архіва і загадчыкамі аддзелаў праведзены навучальны семінар для супрацоўнікаў цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўных органаў, бюджэтных арганізацый зоны камплектавання дзяржархіва на тэму «Змяненні ў заканадаўстве аб архіўнай справе і справаводстве». На семінары разгледжана новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь”. Дакладчыкі закранулі змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Інструкцыю па справаводству ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, у Правілы работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у Пералік тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання . Адмысловая ўвага была нададзена арганізацыі працы архіва арганізацый; парадку прыёму спраў у архівы арганізацый; складанню і афармленню наменклатур спраў; правядзенні экспертызы каштоўнасці; рабоце з электроннымі дакументамі.