Аб правядзенні семінара па пытанні змяненняў заканадаўства аб архіўнай справе і справаводстве ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»

28 верасня 2022 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбыўся семінар па пытанні змяненняў заканадаўства аб архіўнай справе і справаводстве, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама дзяржаўных устаноў і арганізацый горада і Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый.

Дырэктар архіва А.С.Забелінская азнаёміла ўдзельнікаў семінара са зменамі, унесенымі ў нарматыўныя прававыя акты, звязаныя з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2022 г. № 163-З “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь».