21 верасня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва.

21 верасня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) у рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход працаўнікоў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А. М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў краіне за верасень 2022 г. У тым ліку падрабязна спыніўся на пытаннях працы транспартнага комплексу ва ўмовах санкцый.

«Нягледзячы на жаданне Захаду адрэзаць нас ад так званай цывілізаванай Еўропы, мы працягваем лётаць, і захоўваем высокі ўзровень авіяцыйнай бяспекі. Стратэгічная задача – пашырыць напрамкі авіязносін, даць людзям магчымасць лятаць па пытаннях бізнесу, на адпачынак, наведваць родных і гэтак далей», – сказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Вялікую ўвагу ў сваім дакладзе Андрэй Мікалаевіч удзяліў уручэнні Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні Дня народнага адзінства дзяржаўных узнагарод дзеячам розных сфер.

Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў, што адной з актуальных праблем на сённяшні дзень застаецца крадзеж грашовых сродкаў суб’ектаў гаспадарання шляхам несанкцыянаванага доступу да сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, электронных паштовых скрынь, а таксама шляхам заражэння камп’ютараў шкоднасным праграмным забеспячэннем. Падрабязна спыніўся на асноўных метадах зламыснікамі для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў: «вішынг», «фішынг». Адзначыўшы, што вышэйпаказаныя метады напрамую залежаць ад здольнасці зламыснікаў маніпуляваць чалавечымі пачуццямі.

Падчас мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.