Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрачыстага сходу
9 чэрвеня 2025г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Міжнароднаму дню архіваў. Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў павіншаваў калег з міжнародным святам, падзякаваўшы калектыў за высокі прафесіяналізм у працы. Ён пажадаў супрацоўнікам далейшых поспехаў у архіўнай дзейнасці і ўручыў заслужаныя граматы і падзякі найбольш вызначымся работнікам.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Святлана Прымакова распавяла пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня архіваў. Яна таксама ўручыла падзякі актывістам за добрасумленную працу і адказнае стаўленне да сваёй справы. Святлана Прымакова асабліва падкрэсліла старанні маладых спецыялістаў архіва, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях.
Працягнулі мерапрыемства маладыя спецыялісты – архівіст Анастасія Арцем’ева і архівіст 1 катэгорыі Вікторыя Рудэнка. Анастасія Арцем’ева распавяла супрацоўнікам аб архіўным справе ў Італіі. А Вікторыя Рудэнка асвятліла гісторыю архіўнай справы ў Кітаі, суправадзіўшы інфармацыю цікавымі слайдамі.
![]() |
1. Калектыў ДАГВ на ўрачыстым сходзе |
![]() |
2. Дырэктар ДАГВ Ю. Шэстапалаў і узнагароджаныя супрацоўнікі |
![]() |
3. Архівіст А. Арцем’ева распавядае пра архіўную справу ў Італіі |
![]() |
4. Архівіст 1 катэгорыі В.Рудэнка распавядае пра архівы Кітая |
![]() |
5. Слайды аб рабоце архіваў у Кітаі |