У рамках Адзінага дня бяспекі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» быў праведзены шэраг мерапрыемстваў

У рамках Адзінага дня бяспекі ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” (далей – ДАГв) былі праведзены шэраг мерапрыемстваў.

Згодна з зацверджаным планам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М. Хаменка ў ДАГв за 10 дзён да Адзінага дня бяспекі, былі абвешчаны супрацоўнікі архіва аб маючым адбыцца мерапрыемстве, праведзена падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў па пытанні аказання першай дапамогі (наглядна-выяўленчая прадукцыя, відэаролікі), а таксама правераны ўкамплектаванасць аптэчак першай медыцынскай дапамогі.

У дзень правядзення Адзінага дня бяспекі намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. правёў вучобу для супрацоўнікаў ДАГв аб парадку дзеяння людзей пры ўмове пажару і іншых надзвычайных і няштатных сітуацый, а таксама аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.

Таксама работнікі архіва практычна адпрацавалі план эвакуацыі людзей падчас пажару.

Акрамя таго, у дзень правядзення Адзінага дня бяспекі ў чытальнай зале ДАГв былі прадэманстраваны некалькі відэасюжэтаў аб няшчасных выпадках у быце і на вытворчасці.

У завяршэнні мерапрыемстваў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. падвёў вынікі, адзначыўшы, што асноўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі да праблемы зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын.