Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» гарадскога мерапрыемстве «City Fashion»

7 чэрвеня 2025 года маладыя спецыялісты Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці – у складзе групы ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», наведалі паказ летняй калекцыі моднага адзення. Паказ моднага адзення, арганізаваны гарадскім Цэнтрам культуры, сабраў прадстаўнікоў мадэлянгу з розных куткоў краіны.

Гарадскія мадэльныя школы, дызайнеры, гарадскія прадпрыемствы і магазіны прадставілі новыя калекцыі моднага адзення. Адзенне дэманстравалася ў нацыянальным, джынсавым і эка-стылі. Гомельскія прадпрыемствы «8 сакавіка» і «Камінтэрн» прадставілі лінейку базавага адзення, якое лёгка камбінаваць, ствараючы новыя вобразы. Шоу-паказ суправаджаўся выступленнямі харэаграфічных ансамбляў і фотасесіяй пры ўдзеле дзяўчат-мадэлей.

 

1-2. Паказ летняй калекцыі моднага адзення
3. Архівіст Анастасія Арцем’ева – у групе членаў БРСМ, якія наведалі паказ моднага адзення