20 верасня 2022 года для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці быў праведзены занятак па тэме «Дзеянні пры надзвычайных сітуацыях»

20 верасня 2022 года для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці начальнікам сектара арганізацыі функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны па Гродзенскім гарадскім аддзеле МНС У.М.Галаскокам і інжынерам сектара арганізацыі функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны па Гродзенскім гарадскім аддзеле МНС А.Панчышным быў праведзены занятак па тэме «Дзеянні пры надзвычайных сітуацыях», падчас якога былі атрыманы веды, як дзейнічаць супрацоўнікам архіва пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару.