Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу «Выбітныя людзі Беларусі: Фёдар Васільевіч Баравік. Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі ім. В.У. Куйбышава»

У рамках віртуальнага праекта «Выбітныя людзі Беларусі» супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава архіўных дакументаў аб дзейнасці заслужанага работніка вышэйшай школы, рэктара Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі ім. В.У. Куйбышава (цяпер – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) Фёдара Васільевіча Баравіка.

Выстава размешчана на сайце дзяржархіва па спасылцы.

 

Фёдар Васільевіч Баравік