9 верасня 2022 г. у рамках «Адзінага Дня бяспекі» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» наведалі Цэнтр бяспекі ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» і прайшлі навучанне па 2-х гадзіннай праграме тандэмнага навучання

9 верасня 2022 г. у рамках «Адзінага Дня бяспекі» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» наведалі Цэнтр бяспекі ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» і прайшлі навучанне па 2-х гадзіннай праграме тандэмнага навучання. Архівісты замацавалі на практыцы дзеянні пры выяўленні пажару ў доме ці кватэры, аказанне першай дапамогі пацярпелым, эвакуацыю пры задымленні ў памяшканні і г.д. Па выніках навучання супрацоўнікі паспяхова выканалі тэставыя заданні.