Аб удзеле работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у сустрэчы ў рамках акцыі “Беларусь адзіная”

8 верасня, у Барысаве праходзіла сустрэча ў рамках акцыі “Беларусь адзіная”. Сярод спікераў — вядомыя беларускія гісторыкі: старшыня праўлення Беларускага таварыства “Веды” Вадзім Гігін, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Данілавіч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі і іншыя. Сустрэча, якая праводзіцца ў форме дыялогавай пляцоўкі, была прымеркавана да гістарычна значнай даты – Дня народнага адзінства 17 верасня.

У дыялогу прынялі ўдзел больш за 800 чалавек з Мінскай вобласці. Дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і моладзь разам з экспертамі абмяркоўвалі шлях станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Ад Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў удзел у дыялогавай пляцоўцы прынялі вядучы архівіст аддзела арганізацыйна-кадравай работы, член Маладзёжнага парламента пры Дзяржынскім раённым Савеце дэпутатаў Мяша С.В. і вадзіцель архіва, старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сапурын С.У.

Цэнтральным пытаннем адкрытага дыялога стала тэма гістарычнай памяці, народнага адзінства, суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 

Работнікі БДАКФФД у складзе дэлегацыі Дзяржынскага раёна С.В.Сапурын (1-ы злева), С.У. Мяша (2-я злева). 8 верасня 2022г., г. Барысаў